Сцяг Чацвер, 20 чэрвеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
17 сакавіка 2023, 10:39

Футбалісты "Мінска" і мазырскай "Славіі" адкрыюць 33-і чэмпіянат Беларусі

17 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Футбалісты "Мінска" і мазырскай "Славіі" сустрэнуцца сёння ў стартавым матчы 33-га чэмпіянату Беларусі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Першы паядынак новага першынства адбудзецца на полі ФК "Мінск", яго будзе судзіць брыгада арбітраў, якую ўзначаліць Павел Каранец. Сустрэча пачнецца ў 18.00 і будзе паказана ў прамым эфіры тэлеканала "Беларусь 5".

Заўтра адбудуцца яшчэ чатыры гульні. Чэмпіён краіны трох апошніх сезонаў салігорскі "Шахцёр" прыме на сваёй арэне наваполацкі "Нафтан", які вярнуўся ў элітны дывізіён. Уладальнікі Кубка Беларусі футбалісты "Гомеля" сустрэнуцца ў сябе дома з фіналістам кубкавага розыгрышу, бронзавым прызёрам мінулага першынства барысаўскім БАТЭ. Яшчэ адзін фаварыт турніру - сталічнае "Дынама" згуляе на сваім полі з "Іслаччу" з Мінскага раёна. У Брэсце мясцовыя дынамаўцы будуць сапернічаць з жодзінскім "Тарпеда-БелАЗам".

Два заключныя паядынкі пройдуць 19 сакавіка: "Энергетык-БДУ" (Мінск) - "Слуцк", "Смаргонь" - "Белшына" (Бабруйск). Футбалісты гродзенскага "Нёмана" прапускаюць стартавы тур.

15 удзельнікаў нацыянальнага чэмпіянату правядуць двухкругавы турнір з матчамі дома і ў гасцях. Каманда, якая зойме 15-е месца, пакіне элітны дывізіён. Клуб, які апынецца на 14-й пазіцыі, правядзе пераходныя паядынкі з трэцяй камандай першай лігі. Два лепшыя клубы першай лігі непасрэдна выйдуць у вышэйшую лігу.

Самым тытулаваным клубам з'яўляецца БАТЭ, у якога 15 чэмпіёнскіх тытулаў, мінскае "Дынама" 7 разоў станавілася лепшым, "Шахцёр" мае 4 золаты.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі