Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
30 кастрычніка 2020, 10:02

Футбалісты маскоўскага ЦСКА другі раз згулялі ўнічыю ў Лізе Еўропы

30 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Футбалісты маскоўскага ЦСКА пад кіраўніцтвам беларускага спецыяліста Віктара Ганчарэнкі на сваёй арэне згулялі ўнічыю 0:0 з харвацкім "Дынама" з Заграба ў другім туры групавога этапу Лігі Еўропы, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У гэтай гульні невялікая перавага была на баку масквічоў, але ўсе іх атакі былі безвыніковымі. У другім матчы папярэдняй групы К футбалісты нідэрландскага "Феенаорда" ў Ратэрдаме нечакана прайгралі аўстрыйскаму "Вольфсбергу" з вялікім лікам 1:4. Абедзве гульні стартавага тура завяршыліся ўнічыю: "Вольфсберг" - ЦСКА - 1:1, "Дынама" - "Феенаорд" - 0:0. У трэцім туры 5 лістапада ЦСКА згуляе на выездзе з "Феенаордам", а "Дынама" прыме ў сябе дома "Вольфсберг".

У квартэце G украінская "Зара" з Луганска ў Запарожжы прайграла партугальскай камандзе "Брага" з рэзультатам 1:2. Грэцкі АЕК у Афінах уступіў з такім жа лікам англійскаму "Лестэру".

Італьянскі "Мілан", які выступае ў групе Н, разграміў у сябе дома чэшскую "Спарту" з Прагі - 3:0, а французскі "Ліль" на сваім полі згуляў унічыю з шатландскім "Селтыкам" з Глазга - 2:2.

У групе I іспанскі "Вільярэал" абыграў на выездзе футбалістаў азербайджанскага "Карабаха" з Агдама - 3:1, а Ізраільскі "Макабі" з Тэль-Авіва таксама ў гасцях узяў верх над турэцкім клубам "Сіваспор" - 2:1.

У квартэце J бельгійскі "Антверпен" перамог на сваёй арэне англійскі "Тотэнхэм" з Лондана з мінімальнай перавагай 1:0, а ў аўстрыйскім Лінцы мясцовы ЛАСК перайграў балгарскі "Лудагорац" з Разграда - 4:3.

У групе L абодва паядынкі завяршыліся буйнымі перамогамі. Нямецкі "Хофенхайм" разграміў у гасцях бельгійскі "Гент" з лікам 4:1, а сербская "Црвена Зорка" ў Бялградзе была мацнейшай за чэшскага "Слована" (Ліберац) - 5:1.

Матчы трэцяга тура групавога этапу Лігі Еўропы завершацца 10 снежня. Потым па дзве лепшыя каманды з 12 квартэтаў прадоўжаць барацьбу ў 1/16 фіналу, дзе да іх далучацца восем клубаў, якія зоймуць трэція месцы ў групах Лігі чэмпіёнаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі