
8 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Футбалісты маладзёжнай зборнай Расіі (U-21) правядуць два таварыскія матчы ў Беларусі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
У першым з іх 15 лістапада расіяне згуляюць у Гомелі з беларускай маладзёжнай зборнай. Для беларусаў гэты спарынг стане апошняй праверкай сіл перад чарговым паядынкам адборачнага турніру маладзёжнага чэмпіянату Еўропы, у якім яны 20 лістапада згуляюць у армянскім Армавіры з камандай Харватыі. Нядаўна падапечныя Сяргея Ясінскага сустракаліся з харвацкімі равеснікамі на іх полі і пацярпелі паражэнне з лікам 0:2.
Другую сустрэчу расійская "маладзёжка" правядзе 19 лістапада ў Мінску супраць лідараў чэмпіянату Беларусі футбалістаў сталічнага "Дынама". У камандзе гасцей згуляе паўабаронца Данііл Зорын, які ў гэтым сезоне паспяхова выступае ў складзе мінскіх дынамаўцаў.-0-