Фота з архіва
4 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Футбалісты маладзёжнай зборнай Беларусі (U-21) правядуць стартавы паядынак адборачнага турніру маладзёжнага чэмпіянату Еўропы 2027 года, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Сёння ў першым туры кваліфікацыйнай групы I беларусы ў грузінскім Горы сустрэнуцца з равеснікамі з Бельгіі (пачатак у 18.00, прамая трансляцыя на тэлеканале "Беларусь 5"). Гэту сустрэчу рассудзіць грузінская брыгада арбітраў, якую ўзначаліць Алека Апцыяуры. У ходзе падрыхтоўкі да кваліфікацыі маладзёжнага кантынентальнага першынства падапечныя Віталя Паўлава правялі чатыры кантрольныя паядынкі: перамаглі маладзёжныя зборныя Турцыі (3:2), Паўночнай Македоніі (3:1) і Азербайджана (3:1), а таксама ў матчы адкрыцця новага Нацыянальнага футбольнага стадыёна ў Мінску згулялі ўнічыю з камандай Кітая (1:1).
Другую сустрэчу адборачнага турніру беларуская "маладзёжка" правядзе 8 верасня таксама ў Горы супраць аўстрыйскіх футбалістаў. У гэтым квінтэце таксама выступяць маладзёжныя зборныя Даніі і Уэльса.
Дзевяць пераможцаў адборачных груп, а таксама лепшая каманда з тых, хто зойме другія месцы, атрымаюць прамыя пуцёўкі ў фінальную стадыю. Астатнія восем зборных, якія фінішуюць другімі, у лістападзе 2026 года правядуць стыкавыя паядынкі за чатыры астатнія пропускі. Фінальная частка маладзёжнага Еўра пройдзе ў пачатку лета 2027 года на футбольных арэнах Сербіі і Албаніі, каманды якіх вызвалены ад кваліфікацыі.-0-