Фота з архіва
2 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На чэмпіянаце Беларусі па футболе сярод каманд вышэйшай лігі адбудуцца стартавыя сустрэчы 7-га тура, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
У першым сённяшнім паядынку галоўныя няўдачнікі стартавага адрэзка футбалісты "Маладзечна" пасля шасці паражэнняў запар пастараюцца набраць першыя ачкі ў дамашнім паядынку з наваполацкім "Нафтанам" (пачатак гульні ў 18.00). На мінулым тыдні маладзечанская каманда з вялікім лікам прайграла "Іслачы" - 0:4, а новапалачане перамаглі "Смаргонь" з лікам 3:1. Таксама сёння дзяржынскі "Арсенал" згуляе ў Барысаве з футбалістамі БАТЭ (пачатак у 20.00). У мінулы ўік-энд дзяржынскі клуб згуляў унічыю з мазырскай "Славіяй" - 1:1, а барысаўчане былі мацнейшыя за "Слуцк" - 2:0.
Лідары сезона свае сустрэчы 7-га тура правядуць заўтра. Дэбютант элітнага дывізіёна "МЛ Віцебск" прыме на сваім полі сярэбранага прызёра гродзенскі "Нёман", а "Славія" згуляе на выездзе з брэсцкім "Дынама". Дзеючыя чэмпіёны краіны футбалісты мінскага "Дынама" ў сябе дома сустрэнуцца з "Віцебскам", "Смаргонь" прыме ўладальніка бронзы "Тарпеда-БелАЗ" з Жодзіна. Заключныя паядынкі гэтага тура пройдуць 4 мая: "Гомель" - "Іслач", "Слуцк" - "Мінск".
Цяпер становішча ў лідзіруючай групе такое: "Славія" - 14 ачкоў (6 матчаў), "МЛ Віцебск" - 14 (6), "Іслач" - 12 (6), "Дынама" (Мінск) - 10 (5), "Мінск" - 10 (6), БАТЭ - 10 (6), "Віцебск" - 10 (6). Унізе турнірнай табліцы знаходзіцца "Маладзечна" - 0 ачкоў, адзін заліковы бал у футбалістаў "Смаргоні". Бамбардзірскую гонку ўзначальвае Аляксандр Шасцюк ("Іслач"), у актыве якога 6 забітых мячоў.-0-