ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Нядзеля, 31 мая 2020
Мінск Суцэльная воблачнасць +17°C
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
12 сакавіка 2020, 13:16

Футбалісты "Ліверпуля" не змаглі выйсці ў 1/4 фіналу Лігі чэмпіёнаў

Фота з Twitter
Фота з Twitter

12 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Іспанскі "Атлетыка" і французскі "Пары Сен-Жэрмен" прабіліся ў чвэрцьфінал футбольнай Лігі чэмпіёнаў, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Прайграўшы ў першым матчы 1/8 фіналу ў іспанскай сталіцы з лікам 0:1, трыумфатары мінулага сезона ЛЧ футбалісты англійскага "Ліверпуля" на сваім полі мелі перавагу, але ў выніку ўступілі 2:3. У асноўны час гаспадароў вывеў наперад Джарджынья Вейналдум, а ў самым пачатку авертайма падапечныя Юргена Клопа здолелі забіць другі гол пасля ўдару Раберта Фірміна на 94-й мінуце гульні. Аднак пасля гэтага ліверпульцы атрымалі тры мячы ў свае вароты. Спачатку галявы дубль аформіў Маркас Льёрэнтэ, а ў самым канцы дадатковага часу Альвара Марата забіў трэці гол і "Атлетыка" выйшаў у чвэрцьфінал.

Французскі "Пары Сен-Жэрмен" пасля пройгрышу ў Дортмундзе нямецкай "Барусіі" (1:2) у сябе дома ўзяў рэванш з вынікам 2:0 дзякуючы галам Неймара і Хуана Берната.

Раней першымі чвэрцьфіналістамі сталі італьянская "Аталанта" з Бергама і нямецкі "Лейпцыг".

Астатнія паядынкі за выхад у чвэрцьфінал ЛЕ адбудуцца на наступным тыдні:

17 сакавіка

"Манчэстэр Сіці" (Англія) - "Рэал" (Мадрыд, Іспанія; першы матч - 2:1), "Ювентус" (Турын, Італія) - "Ліён" (Францыя; першы матч - 0:1).

18 сакавіка

"Барселона" (Іспанія) - "Напалі" (Італія; першы матч - 1:1), "Баварыя" (Мюнхен, Германія) - "Чэлсі" (Лондан, Англія; першы матч - 3:0).

Першыя чвэрцьфіналы Лігі чэмпіёнаў правядуць 7 і 8 красавіка, у адказ - 14 і 15 красавіка. Паўфінальныя сустрэчы адбудуцца 28-29 красавіка і 5-6 мая, вырашальны паядынак галоўнага кантынентальнага турніру Старога Свету пройдзе 30 мая ў Стамбуле.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі