Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
26 лістапада 2019, 11:06

Футбалісты "Лакаматыва" прымуць "Баер", данецкі "Шахцёр" згуляе з "Манчэстэр Сіці" ў ЛЧ

26 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На футбольных арэнах Еўропы сёння пройдуць стартавыя матчы 5-га тура групавога этапу Лігі чэмпіёнаў, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Футбалісты маскоўскага "Лакаматыва" пасля двух паражэнняў запар ад турынскага "Ювентуса" ў перадапошні гульнявы дзень групы D прымуць на сваёй арэне нямецкі "Баер" з Леверкузена (прамая трансляцыя на тэлеканале "Беларусь 5" у 21.55). Калі падапечныя Юрыя Сёміна сёння прайграюць, то страцяць шанцы на выхад у 1/8 фіналу чэмпіёнскай Лігі. У іншым матчы гэтага квартэта італьянскі "Ювентус" прыме ў Турыне іспанскі "Атлетыка" з Мадрыда. Становішча каманд пасля 4 тураў: "Ювентус" - 10 ачкоў, "Атлетыка" - 7, "Лакаматыў" - 3, "Баер" - 3.

Чэмпіён Украіны данецкі "Шахцёр" згуляе ў гасцях у лідара групы С англійскага клуба "Манчэстэр Сіці". Аўтсайдар гэтага квартэта італьянская "Аталанта" з Бергама прыме ў Мілане харвацкае "Дынама" з Заграба. Турнірнае становішча: "Манчэстэр Сіці" - 10, "Шахцёр" - 5, "Дынама" - 5, "Аталанта" - 1.

Таксама сёння вечарам адбудуцца матчы яшчэ ў дзвюх групах:

А - "Рэал" (Мадрыд, Іспанія) - "Пары Сен-Жэрмен" (Францыя), "Галатасарай" (Стамбул, Турцыя) - "Бруге" (Бельгія). Турнірнае становішча: "Пары Сен-Жэрмен" - 12, "Рэал" - 7, "Бруге" - 2, "Галатасарай" - 1.

В - "Црвена Зорка" (Бялград, Сербія) - "Баварыя" (Мюнхен, Германія), "Тотэнхэм" (Лондан, Англія) - "Алімпіякас" (Пірэй, Грэцыя). Турнірнае становішча: "Баварыя" - 12, "Тотэнхэм" - 7, "Црвена Зорка" - 3, "Алімпіякас" - 1.

Яшчэ ў чатырох квартэтах ЛЧ сустрэчы 5-га тура пройдуць 27 лістапада:

Е - "Ліверпуль" (Англія) - "Напалі" (Італія), "Генк" (Бельгія) - "Зальцбург" (Аўстрыя). Турнірнае становішча: "Ліверпуль" - 9, "Напалі" - 8, "Зальцбург" - 4, "Генк" - 1.

F - "Барселона" - "Барусія" (Дортмунд, Германія), "Славія" (Прага, Чэхія) - "Інтэр" (Мілан, Італія). Турнірнае становішча: "Барселона" - 8, "Барусія" - 7, "Інтэр" - 4, "Славія" - 2.

G - "Зеніт" (Санкт-Пецярбург, Расія) - "Ліён" (Францыя), "Лейпцыг" (Германія) - "Бенфіка" (Лісабон, Партугалія) - 3:1. Турнірнае становішча: "Лейпцыг" - 9 ачкоў, "Ліён" - 7, "Зеніт" - 4, "Бенфіка" - 3.

Н - "Валенсія" (Іспанія) - "Чэлсі" (Лондан, Англія), "Ліль" (Францыя) - "Аякс" (Амстэрдам, Нідэрланды). Турнірнае становішча: "Аякс" - 7, "Чэлсі" - 7, "Валенсія" - 7, "Ліль" - 1.

Спіс лепшых бамбардзіраў чэмпіёнскай Лігі ўзначальвае нарвежскі форвард "Зальцбурга" Эрлінг Холанд, які забіў 7 мячоў.

У 1/8 фіналу Лігі чэмпіёнаў выйдуць па дзве лепшыя каманды з 8 груп, а клубы, якія фінішуюць трэцімі, прадоўжаць еўракубкавы сезон у 1/16 фіналу другога па рангу кантынентальнага турніру - Лігі Еўропы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі