Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
04 кастрычніка 2022, 10:49

Футбалісты "Крылаў Саветаў" і "Краснадара" не выявілі пераможцу ў гульні чэмпіянату Расіі

4 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Футбалісты самарскіх "Крылаў Саветаў" і "Краснадара" разышліся мірам у апошнім паядынку 11-га тура чэмпіянату Расіі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Сустрэча ў Самары прайшла ў роўнай барацьбе, у ігракоў абедзвюх каманд былі магчымасці паразіць вароты, але мяч так і не трапіў у цэль - нічыя 0:0.

Раней лідар расійскай прэм'ер-лігі піцерскі "Зеніт" перайграў на сваім полі гасцей з "Растова" з вынікам 3:1. Беларускі легіянер растаўчан Аляксандр Сялява не гуляў. Футбалісты "Арэнбурга" ў сябе дома разграмілі "Сочы" з лікам 4:1. Беларускі абаронца гаспадароў Міхаіл Сівакоў правёў увесь матч, а Кірыл Пячэнін і Аляксандр Паўлавец выйшлі на замену на 62-й мінуце гульні. Екацярынбургскі "Урал" пад кіраўніцтвам беларускага спецыяліста Віктара Ганчарэнкі нечакана абыграў у гасцях маскоўскі "Лакаматыў" - 4:2. Сталічны ЦСКА на выездзе ўзяў верх над "Хімкамі" - 2:1. Беларускі легіянер падмаскоўнага клуба Захар Волкаў у гэтай сустрэчы не ўдзельнічаў. У Варонежы мясцовы "Факел" згуляў унічыю з маскоўскім "Тарпеда" - 2:2. Беларускі нападаючы тарпедаўцаў Дзяніс Лапцеў на поле не выходзіў. Маскоўскі "Спартак" у гасцях перамог "Пары Ніжні Ноўгарад" з вынікам 2:1. З такім жа лікам грозненскі "Ахмат" абыграў на сваёй арэне маскоўскае "Дынама".

Пасля 11 тураў наперадзе "Зеніт", у якога 29 ачкоў, 23 балы ў актыве ЦСКА, па 22 ачкі маюць "Растоў" і "Спартак". Унізе турнірнай табліцы "Тарпеда" - 5 ачкоў, на два балы больш у актыве "Урала". Спіс лепшых бамбардзіраў узначальвае Квінсі Промес ("Спартак"), які забіў 9 мячоў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі