Фота з архіва
9 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На футбольным чэмпіянаце Еўропы ў Германіі сёння вызначыцца першы ўдзельнік фінальнага паядынку, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
У першым паўфінале сустрэнуцца футбалісты зборных Іспаніі і Францыі (пачатак гульні ў 22.00). Сустрэчу, якая пройдзе ў Мюнхене, будзе судзіць брыгада славенскіх арбітраў на чале са Слаўка Вінчычам. На шляху да сённяшняй гульні іспанцы атрымалі пяць вікторый - на першым этапе яны абыгралі харватаў (3:0), пераможцаў мінулага ЧЕ італьянцаў (1:0) і албанцаў (1:0), у 1/8 фіналу разграмілі футбалістаў Грузіі (4:1), а ў чвэрцьфінале былі мацнейшыя за гаспадароў турніру немцаў (2:1, у авертайме). Французы перамаглі аўстрыйцаў (1:0), потым згулялі ўнічыю з Нідэрландамі (0:0) і Польшчай (1:1), на старце плэй-оф каманда Дзідзье Дэшама вырвала перамогу ў бельгійцаў у самым канцы гульні (1:0), а ў чвэрцьфінале перамагла партугальцаў у серыі пасляматчавых пенальці.
Другі паўфінал пройдзе 10 ліпеня - у Дортмундзе віцэ-чэмпіёны Еўропы англічане будуць сапернічаць са зборнай Нідэрландаў. Вырашальны паядынак 17-га кантынентальнага першынства адбудзецца 14 ліпеня на полі Алімпійскага стадыёна ў Берліне.
Футбольны чэмпіянат Еўропы праводзіцца з 1960 года. Па тры разы яго пераможцамі станавілася зборныя Германіі і Іспаніі, па два чэмпіёнскія тытулы ў Італіі і Францыі, па разе золата бралі каманды Савецкага Саюза, Чэхаславакіі, Даніі, Нідэрландаў, Грэцыі і Партугаліі. У фінальным паядынку мінулага Еўра ў Лондане італьянцы перамаглі англічан у серыі пасляматчавых пенальці.-0-