Сцяг Панядзелак, 25 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
15 ліпеня 2024, 11:31

Футбалісты Іспаніі чацвёрты раз сталі чэмпіёнамі Еўропы

Фота AFP
Фота AFP
15 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Футбалісты зборнай Іспаніі чацвёрты раз сталі чэмпіёнамі Еўропы, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У вырашальным паядынку 17-га кантынентальнага першынства іспанскія футбалісты перамаглі ў Берліне англічан з лікам 2:1. Першая палова фіналу атрымалася напружанай, баявой, з мноствам сутыкненняў, але амаль без небяспечных момантаў каля варот абедзвюх каманд. Затое адразу пасля перапынку іспанцы рэзка ўзялі тэмп, і Ніка Уільямс пасля перадачы Ламіна Ямаля адкрыў лік. Прапусціўшы мяч, англічане не сталі панікаваць, і на 73-й хвіліне гульні Коўл Палмер, які выйшаў на замену, класным ударам аднавіў парытэт. Аднак іспанцаў нездарма лічылі фаварытамі гэтага паядынку - праз 13 хвілін Мікель Аярсабаль, які таксама выйшаў на замену, забіў пераможны гол - 2:1.

Лепшым іграком Еўра-2024 прызнаны паўабаронца чэмпіёнаў Родры.

Іспанцы пяты раз гулялі ў фінале ЧЕ, да гэтага яны перамагалі ў 1964, 2008 і 2012 гадах. Англічане другі раз гулялі ў фінале і прайгралі, як і на мінулым першынстве.

Наступны кантынентальны форум пройдзе ў 2028 годзе на стадыёнах Вялікабрытаніі і Ірландыі.

Футбольны чэмпіянат Еўропы праводзіцца з 1960 года. Тры разы яго выйгравала зборная Германіі, па два чэмпіёнскія тытулы ў Італіі і Францыі, па разе золата бралі каманды Савецкага Саюза, Чэхаславакіі, Даніі, Нідэрландаў, Грэцыі і Партугаліі.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі