Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
29 чэрвеня 2020, 11:37

Футбалісты "Іслачы" перамаглі "Гарадзею" ў чэмпіянаце Беларусі

29 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На чэмпіянаце Беларусі па футболе завяршылася праграма 15-га тура, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У апошнім нядзельным матчы футбалісты "Іслачы" абыгралі ў гасцях "Гарадзею" з лікам 2:0. Падапечныя Віталя Жукоўскага адкрылі лік ужо на 3-й хвіліне пасля эфектнага ўдару Аляксандра Макася. У другой палове гульні гаспадары шмат атакавалі, але не змаглі трапіць у вароты Ягора Хаткевіча. А на 54-й хвіліне гарадзейцы прапусцілі гол, які ўстанавіў канчатковы рэзультат.

Таксама ўчора футбалісты жодзінскага "Тарпеда-БелАЗа" абыгралі ў сябе дома "Віцебск" - 1:0, а брэсцкі "Рух" на сваім полі разграміў аўтсайдара турніру бабруйскую "Белшыну" з лікам 3:0.

Рэзультаты астатніх сустрэч 15-га тура: БАТЭ (Барысаў) - "Дынама" (Мінск) - 0:2, "Мінск" - "Шахцёр" (Салігорск) - 1:1, "Нёман" (Гродна) - "Дынама" (Брэст) - 1:0, "Энергетык-БДУ" (Мінск) - "Славія" (Мазыр) - 5:0, "Смалявічы" - "Слуцк" - 2:1.

Турнірнае становішча: БАТЭ (Барысаў) - 30 ачкоў (15 матчаў), "Шахцёр" (Салігорск) - 27 (15), "Энергетык-БДУ" (Мінск) - 26 (15), "Нёман" - 26 (14), "Тарпеда-БелАЗ" - 26 (15), "Дынама" (Брэст) - 25 (15), "Дынама" (Мінск) - 23 (15), "Іслач" (Мінскі раён) - 23 (15), "Віцебск" - 21 (15), "Слуцк" - 18 (15), "Славія" (Мазыр) - 18 (15), "Рух" (Брэст) - 16 (14), "Гарадзея" - 15 (15), "Мінск" - 14 (13), "Смалявічы" - 10 (14), "Белшына" (Бабруйск) - 6 (14).

Спіс лепшых бамбардзіраў узначальвае ўзбекскі форвард "Энергетыка-БДУ" Джасурбек Яхшыбоеў, які забіў дзевяць мячоў.

У наступным туры сустракаюцца:

3 ліпеня

"Славія" - "Слуцк", "Смалявічы" - "Дынама" (Брэст);

4 ліпеня

БАТЭ - "Энергетык-БДУ", "Гарадзея" - "Віцебск", "Нёман" - "Іслач";

5 ліпеня

"Мінск" - "Белшына", "Тарпеда-БелАЗ" - "Шахцёр", "Рух" - "Дынама" (Мінск).-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі