Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
18 верасня 2018, 09:00

Футбалісты "Гомеля" перамаглі "Гарадзею" ў заключным матчы 21-га тура чэмпіянату Беларусі

18 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Футбалісты "Гомеля" перамаглі "Гарадзею" ў заключным матчы 21-га тура чэмпіянату Беларусі з лікам 2:0, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У матчы, які прайшоў на гомельскім стадыёне "Цэнтральны", гаспадары поля двойчы вызначыліся ў сярэдзіне першага тайма. На 26-й хвіліне лік адкрыў Антон Шрамчанка, а праз чатыры хвіліны Андрэй Штыгель забіў мяч у вароты "Гарадзеі". У другім тайме забітых мячоў не было.

Гамяльчане набралі 26 ачкоў чэмпіянату і значна ўмацавалі свае пазіцыі, займаючы дзявятае месца ў турнірнай табліцы. Лідзіруе барысаўскі БАТЭ-51 бал.

Матчы чэмпіянату Беларусі 22-га тура ў вышэйшай лізе пройдуць з 21 па 24 верасня.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі