Сцяг Панядзелак, 25 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
28 мая 2024, 09:12

Футбалісты "Гомеля" адолелі "Днепр" у чэмпіянаце Беларусі

Фота з архіва
Фота з архіва
28 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Футбалісты "Гомеля" выйгралі ў "Дняпра" ў гасцявым матчы чэмпіянату Беларусі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Сёння ў Магілёве ў заключным паядынку 10-га тура гамяльчане вырвалі перамогу на 2-й кампенсаванай мінуце другога тайма, калі вызначыўся Джуніяр Эфагэ. Ён узначаліў спіс лепшых бамбардзіраў беларускага першынства, забіўшы 7 мячоў.

Рэзультаты астатніх матчаў: "Славія" (Мазыр) - "Дынама" (Мінск) - 1:1, "Арсенал" (Дзяржынск) - БАТЭ (Барысаў) - 2:0, "Шахцёр" (Салігорск) - "Смаргонь" - 2:2, "Дынама" (Брэст) -  "Тарпеда-БелАЗ" (Жодзіна) - 0:1, "Слуцк" - "Нёман" (Гродна) - 2:0, "Іслач" (Мінскі раён) - "Мінск" - 3:0, "Віцебск" - "Нафтан" (Наваполацк) - 2:0.

Становішча ў лідзіруючай групе пасля 10 тураў: "Тарпеда-БелАЗ" - 23 ачкі, "Нёман" - 21, "Дынама" (Мінск) - 20, "Дынама" (Брэст) -  19, "Віцебск" - 17, "Славія" - 17.

У наступным туры сустракаюцца:

30 мая
"Мінск" - "Шахцёр";

31 мая
"Смаргонь" - "Славія", БАТЭ - "Слуцк";

1 чэрвеня
"Нафтан" - "Іслач", "Дынама" (Мінск) - "Арсенал", "Нёман" - "Дынама" (Брэст);

2 чэрвеня
"Тарпеда-БелАЗ" - "Днепр", "Гомель" - "Віцебск".-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі