Сцяг Нядзеля, 16 сакавіка 2025
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
10 лютага 2025, 09:33

Футбалісты "Філадэльфіі Іглз" выйгралі Супербоўл LIX

Фота з архіва
Фота з архіва
10 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Новым Арлеане адбыўся 59-ы Супербоўл - матч за званне чэмпіёна Нацыянальнай футбольнай лігі, галоўнай лігі свету ў амерыканскім футболе, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Чэмпіёнскае званне аспрэчвалі лепшая каманда Нацыянальнай канферэнцыі "Філадэльфія Іглз" і пераможцы фіналу амерыканскай канферэнцыі "Канзас-Сіці Чыфс". У статусе фаварыта да Супербоўла падыходзілі дзеючыя чэмпіёны НФЛ з "Канзаса", але матч закончыўся пераканаўчай перамогай "арлоў" з лікам 40:22. Па ходзе заключнай чвэрці "Іглз" мелі перавагу 34 ачкі, і толькі ў апошнія пяць хвілін дазволілі саперніку пазбегнуць разгрому. Самым каштоўным іграком сустрэчы быў прызнаны Джэйлен Хертс з "Філадэльфіі", які набраў амаль 300 ярдаў і зарабіў два тачдаўны пасам і адзін на вынасе.

Такім чынам, каманда з Пенсільваніі ўзяла рэванш у "Чыфс" за паражэнне ў фінальным матчы сезона два гады таму (35:38). Гэта перамога ў Супербоўле стала для "Іглз" другой у гісторыі пасля трыумфу ў 2018 годзе - тады "арлы" адолелі "Нью-Інгленд Пэтрыётс" з лікам 41:33.-0-

Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі