Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
13 мая 2019, 12:38

Футбалісты "Дынама-Брэст" лідзіруюць у чэмпіянаце Беларусі пасля сямі тураў

13 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Футбалісты брэсцкага "Дынама", якія перамаглі "Гарадзею" з лікам 4:0, выйшлі ў лідары чэмпіянату Беларусі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У сёмым туры чэмпіянату Беларусі на дамашняй арэне першы гол у матчы забіў ігрок брастаўчан Аляксандр Наёк. Падтрымаў таварыша па камандзе Павел Няхайчык, аформіўшы дубль у паядынку. Кропку ў процістаянні паставіў Дзяніс Лапцеў на 93-й мінуце, адправіўшы мяч у вароты гасцей.

Асноўны канкурэнт дынамаўцаў салігорскі "Шахцёр" уступіў у гасцях "Віцебску" - 0:1.

Мінскае "Дынама" ў дамашнім матчы атрымала перамогу над "Гомелем" - 3:1.

Дзеючы чэмпіён краіны барысаўскі БАТЭ аказаўся мацнейшы за "Тарпеда" (Мінск) - 1:0.

"Тарпеда-БелАЗ" абыграў "Слуцк" - 1:0.

Турнірнае становішча пасля 7 тураў у групе лідараў: "Дынама-Брэст" (17 ачкоў), на другой пазіцыі размясціўся БАТЭ (15), трэцяе месца займае "Шахцёр" (15), чацвёрты радок рэйтынгу - "Іслач" (15), пятая пазіцыя дасталася "Тарпеда-БелАЗ" (14).

Бліжэйшыя матчы 8-га тура пройдуць 17 мая. "Энергетык-БДУ" (Мінск) выявіць мацнейшага з "Мінскам", гродзенскі "Нёман" паспрабуе адолець барысаўскі БАТЭ. 18 мая згуляюць "Гомель" супраць "Тарпеда-БелАЗ" (Жодзіна), "Шахцёр" супраць "Дынама-Мінск", "Іслач" супраць "Віцебска". Завершыцца 8-ы тур 19 мая сустрэчамі "Гарадзея" - "Славія" (Мазыр), "Тарпеда" - "Дынама-Брэст", "Слуцк" - "Дняпро" (Магілёў).-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі