Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
18 жніўня 2020, 09:35

Футбалісты брэсцкага "Дынама" згуляюць з "Астаной" у кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў

18 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Футбалісты брэсцкага "Дынама" сёння правядуць дэбютны матч у Лізе чэмпіёнаў, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У паядынку першага кваліфікацыйнага раўнда чэмпіёны Беларусі на полі АСК "Брэсцкі" сустрэнуцца з найлепшай камандай Казахстана "Астаной" з Нур-Султана (пачатак у 21.00, прамая трансляцыя на тэлеканале АНТ). Сустрэчу, якая ў сувязі з каранавірусам пройдзе без гледачоў, будзе судзіць брыгада сербскіх арбітраў, узначаліць яе Новак Сімавіч. Яго асістэнтамі стануць Неманья Петравіч і Нікала Джоравіч, рэзервовы суддзя - Ненад Мінакавіч.

У выпадку поспеху брэсцкія дынамаўцы ў другім крузе кваліфікацыі чэмпіёнскай Лігі сустрэнуцца з пераможцам заўтрашняга матчу "Конас Куэй" (Уэльс) - "Сараева" (Боснія і Герцагавіна).

Таксама сёння адбудуцца яшчэ чатыры сустрэчы кваліфікацыі ЛЧ: "Карабах" (Азербайджан) - "Сілекс" (Паўночная Македонія), "Легія" (Польшча) - "Лінфілд" (Паўночная Ірландыя), "Селтык" (Шатландыя) - "Рэйк'явік" (Ісландыя), "Црвена Зорка" (Сербія) - "Еўропа" (Гібралтар).-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі