Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
25 лістапада 2019, 09:01

Футбалісты брэсцкага "Дынама" ўпершыню сталі чэмпіёнамі Беларусі

25 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Футбалісты брэсцкага "Дынама" ў матчы 29-га тура перамаглі "Віцебск" з лікам 1:0 і ўпершыню сталі чэмпіёнамі Беларусі, спыніўшы 13-гадовую гегемонію БАТЭ, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

fff13

Дамашнюю сустрэчу перадапошняга тура 29-га нацыянальнага першынства падапечныя чэшскага настаўніка Марцэла Лічкі правялі вельмі сабрана, і на 38-й хвіліне гульні Аляксей Хабленка забіў гол, які стаў чэмпіёнскім. Набраўшы 72 ачкі, брэсцкае "Дынама" стала недасяжным для 15-разовага чэмпіёна Беларусі барысаўскага БАТЭ, які з 2006 года нікому не аддаваў пальму першынства. Свае першыя тытулы барысаўчане заваявалі ў 1999-м і 2002 годзе.

На полі "Барысаў-Арэны" футбалісты БАТЭ разграмілі мінскае "Дынама" з лікам 3:0, стаўшы ўладальнікамі серабра. Бронзу заваяваў салігорскі "Шахцёр", які ўступіў на выездзе "Мінску" - 0:1.

Футбалісты "Гомеля" абыгралі ў гасцях "Гарадзею" з лікам 3:2, але пакідаюць вышэйшую лігу нацыянальнага першынства.

Рэзультаты астатніх сустрэч 29-га тура: "Дняпро" (Магілёў) - Тарпеда-БелАЗ" (Жодзіна) - 2:1, "Нёман" (Гродна) - "Энергетык-БДУ" (Мінск) - 1:1, "Славія" (Мазыр) - "Іслач" (Мінскі раён) - 2:0.

Становішча ў групе лідараў пасля 29 тураў: "Дынама" (Брэст) - 72 ачкі, БАТЭ - 67, "Шахцёр" - 62, "Дынама" (Мінск) - 50, "Іслач" - 46, "Тарпеда-БелАЗ" - 45.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі