Сцяг Аўторак, 16 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
12 студзеня 2018, 15:25

Футбалісты брэсцкага "Дынама" ў наступным сезоне будуць змагацца за высокія месцы ў чэмпіянаце

12 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Футбалісты брэсцкага "Дынама" ў наступным сезоне будуць змагацца за высокія месцы ў чэмпіянаце. Аб гэтым заявіў на спецыяльнай прэс-канферэнцыі новы галоўны трэнер брэсцкага "Дынама" Радаслаў Латал, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У бліжэйшыя два месяцы лепш пазнаёмлюся з камандай. Наша задача відавочная - футбалісты брэсцкага "Дынама" ў наступным сезоне будуць змагацца за самыя высокія месцы і ў чэмпіянаце, і ў Кубку Беларусі. Ужо 15 студзеня каманда пачне трэніравацца, пасля чаго клуб паедзе на збор у Турцыю, дзе 28 студзеня згуляе першы спарынг сезона з "Црвенай Зоркай" з Бялграда", - расказаў Радаслаў Латал.

"Кандыдатаў на пасаду было нямала, але ў клубе сышліся на думцы, што чэшскі спецыяліст зможа вывесці клуб на новы ўзровень. Тых мэт, якія паставілі ў мінулым годзе, каманда не дасягнула. З прыходам новых спецыялістаў у мяне ёсць упэўненасць, што задачы на сезон будуць выкананы", - адзначыў генеральны менеджар брастаўчан Вальдас Іванаўскас.

Чэшскі трэнер Радаслаў Латал у студзені змяніў на пасадзе галоўнага трэнера брэсцкага "Дынама" беларуса Уладзіміра Жураўля. Дапамагаць новаму настаўніку ў беларускай камандзе будзе суайчыннік Марцэл Лічка. Пасля сустрэчы са СМІ адбылося падпісанне кантрактаў з трэнерамі дынамаўцаў.

Вальдас Іванаўскас таксама адзначыў, што ў трэнерскім штабе "Дынама" яшчэ з'явяцца новыя імёны. Пастараюцца брастаўчане заваяваць права ўдзелу ў наступным сезоне і ў еўракубках.

У 2017-м дынамаўцы выступілі ў 2-м кваліфікацыйным раўндзе Лігі Еўропы і ўступілі па суме двух матчаў аўстрыйскаму "Альтаху" (1:1, 0:3).

У мінулым чэмпіянаце брастаўчане занялі чацвёртае месца і выйгралі Кубак Беларусі.-0-

Фота ФК "Дынама-Брэст".

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі