Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
08 ліпеня 2019, 13:27

Футбалісты Бразіліі дзявяты раз заваявалі Кубак Амерыкі

8 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Бразільскія футбалісты дзявяты раз сталі ўладальнікамі Кубка Амерыкі, калі перамаглі ў фінале каманду Перу з лікам 3:1, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У вырашальным паядынку на полі стадыёна "Маракана" ў Рыа-дэ-Жанэйра бразільцы адкрылі лік на завяршэнні паўгадзіны гульнявога часу пасля дакладнага ўдару Эвертана. На 44-й мінуце Паола Герэра з пенальці зраўняў вынік, а перад самым перапынкам Габрыэл Жэзус зноў вывеў наперад гаспадароў. Пачатак другой палавіны сустрэчы застаўся за бразільцамі, а на 70-й мінуце, пасля выдалення Габрыэла Жэзуса, сапернікі перахапілі ініцыятыву. Перуанцы шмат атакавалі, але так і не змаглі зраўняць лік. А на першай з шасці кампенсаваных мінут усе пытанні аб пераможцу былі зняты: арбітр назначыў пенальці ў вароты Перу, і Рышарлісан паставіў апошнюю кропку - 3:1. Бразільцы выйгралі Кубак Амерыкі 9-ы раз у гісторыі. Ва ўсіх пяці турнірах, якія праводзіліся ў Бразіліі, гаспадары нязменна станавіліся пераможцамі.

Бронзу Кубка Амерыкі заваявалі аргенцінцы, якія адолелі ў матчы за 3-е месца трыумфатараў двух папярэдніх розыгрышаў чылійцаў з лікам 2:1.

У паўфіналах Бразілія перамагла Аргенціну - 2:0, а футбалісты Перу разграмілі Чылі з лікам 3:0.

Цяперашні розыгрыш Кубка Амерыкі быў 46-м па ліку. Футбалісты Уругвая выйгравалі гэты турнір 15 разоў, у Аргенціны на адзін тытул менш.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі