ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Аўторак, 5 снежня 2023
Мінск -7°C
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
20 лістапада 2023, 15:48

Футбалісты беларускай "маладзёжкі" прайгралі харватам у кваліфікацыі ЧЕ

Фота з архіва
Фота з архіва

20 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Футбалісты маладзёжнай зборнай Беларусі (U-21) пацярпелі пятае паражэнне ў кваліфікацыі чэмпіянату Еўропы 2025 года, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У сваім восьмым паядынку групы G беларусы ўступілі ў армянскім Армавіры равеснікам з Харватыі - 0:1. Харваты мелі невялікую перавагу на працягу ўсёй гульні, беларускія футбалісты адказвалі вострымі контратакамі. На 84-й мінуце гульні харвацкаму нападаючаму Марыну Любічычу ўсё ж удалося распячатаць вароты беларусаў. У першым матчы гэтых каманд, які адбыўся 17 кастрычніка, харваты выйгралі з лікам 2:0. Вынікі астатніх гульняў беларускай каманды: Беларусь - Андора - 0:0 і 1:1, Беларусь - Партугалія - 0:5 і 1:6, Беларусь - Фарэрскія астравы - 2:3, Беларусь - Грэцыя - 1:1. Дзве заключныя сустрэчы падапечныя Сяргея Ясінскага правядуць у 2024 годзе: 22 сакавіка на сваім полі з камандай Грэцыі, 15 кастрычніка ў гасцях у фарэрцаў.

Сёння лідары групы G партугальцы згуляюць на выездзе супраць грэкаў. Становішча каманд: Партугалія - 12 ачкоў (4 матчы), Харватыя - 10 (4), Грэцыя - 8 (5), Фарэрскія астравы - 7 (5), Беларусь - 3 (8), Андора - 3 (5).

Адборачныя матчы маладзёжнага Еўра-2025 завершацца восенню 2024 года. У фінальную стадыю непасрэдна трапяць пераможцы дзевяці груп і тры лепшыя каманды, якія фінішуюць другімі. Тры апошнія пуцёўкі на кантынентальны форум у Славакію разыграюць астатнія шэсць уладальнікаў другіх месцаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі