Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
26 лютага 2020, 10:35

Футбалісты "Баварыі" разграмілі "Чэлсі" ў матчы Лігі чэмпіёнаў

26 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Футбалісты мюнхенскай "Баварыі" разграмілі ў гасцях лонданскі "Чэлсі" з лікам 3:0 у матчы 1/8 фіналу Лігі чэмпіёнаў, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У першым тайме сустрэчы ў англійскай сталіцы лік не быў адкрыты, а пасля перапынку лідары бундэслігі тройчы паразілі вароты гаспадароў. Галявы дубль аформіў Серж Гнабры, а потым свой 11-ы гол у турніры забіў Роберт Левандоўскі.

У Неапалі футбалісты італьянскага "Напалі" згулялі ўнічыю з іспанскай "Барселонай" - 1:1. У першым тайме Дрыс Мертэнс вывеў гаспадароў наперад, а ў другой палавіне гульні Антуан Грызман аднавіў раўнавагу ў ліку.

Яшчэ дзве сустрэчы 1/8 фіналу чэмпіёнскай Лігі адбудуцца 26 лютага: "Рэал" (Мадрыд, Іспанія) - "Манчэстэр Сіці" (Англія), "Ліён" (Францыя) - "Ювентус" (Турын, Італія).

Рэзультаты першых гульняў плэй-оф Лігі чэмпіёнаў, якія адбыліся на мінулым тыдні: "Атлетыка" (Мадрыд, Іспанія) - "Ліверпуль" (Англія) - 1:0, "Барусія" (Дортмунд, Германія) - "Пары Сен-Жэрмен" (Францыя) - 2:1, "Тотэнхэм" (Лондан, Англія) - "Лейпцыг" (Германія) - 0:1, "Аталанта" (Бергама, Італія) - "Валенсія" (Іспанія) - 4:1. Матчы ў адказ у гэтых парах пройдуць 10 і 11 сакавіка.

Першыя чвэрцьфіналы Лігі чэмпіёнаў правядуць 7 і 8 красавіка, у адказ - 14 і 15 красавіка. Паўфінальныя сустрэчы адбудуцца 28-29 красавіка і 5-6 мая, вырашальны паядынак галоўнага кантынентальнага турніру Старога Свету пройдзе 30 мая ў Стамбуле.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі