Фота з архіва
16 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У мінскім Доме футбола адбылася жараб'ёўка 1/8 фіналу розыгрышу Кубка Беларусі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Пяціразовыя ўладальнікі Кубка футбалісты барысаўскага БАТЭ паспрачаюцца за выхад у чвэрцьфінал з наваполацкім "Нафтанам". Фіналіст папярэдняга кубкавага турніру жодзінскае "Тарпеда-БелАЗ" сустрэнецца ў гасцях са "Смаргонню". Футбалісты "Слуцка" прымуць "Іслач", "Мінск" сустрэнецца на сваім полі з брэсцкім "Дынама", у Мазыры мясцовая "Славія" згуляе з "Гомелем", дзяржынскі "Арсенал" будзе гаспадаром у матчы з камандай "Маладзечна". Сапернікі яшчэ дзвюх каманд вызначацца пасля двух заключных паядынкаў 1/16 фіналу. Пераможцу матчу паміж "Слонімам" і цяперашнім уладальнікам Кубка гродзенскім "Нёманам" чакае сустрэча з лідарам нацыянальнага чэмпіянату "МЛ Віцебск", а пераможца сустрэчы паміж гомельскім "Лакаматывам" і чэмпіёнам краіны мінскім "Дынама" згуляе з футбалістамі "Віцебска". Матчы 1/8 фіналу пройдуць 25-27 ліпеня.
У вырашальным паядынку папярэдняга кубкавага розыгрышу "Нёман" перамог "Тарпеда-БелАЗ" (3:0). Часцей за ўсіх уладальнікамі Кубка Беларусі станавіліся футбалісты БАТЭ - пяць разоў. Па тры трафеі ў мінскага "Дынама", салігорскага "Шахцёра", "Гомеля", "Белшыны", брэсцкага "Дынама" і "Нёмана".-0-