Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
17 верасня 2020, 09:26

Футбалісты БАТЭ згуляюць з балгарскім ЦСКА ў Лізе Еўропы

17 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Футбалісты барысаўскага БАТЭ правядуць сёння паядынак другога кваліфікацыйнага раўнда Лігі Еўропы з балгарскім ЦСКА, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Сустрэчу, якая пачнецца ў 20.00, будзе судзіць румынская брыгада арбітраў. Галоўны суддзя - Харацыу Феснік.

Пераможца сённяшняга матчу ў трэцім крузе кваліфікацыі сустрэнецца з клубам Б-36 з Фарэрскіх астравоў, які ўчора адолеў на сваім полі ТНС з Уэльса ў серыі пасляматчавых пенальці - 5:4 (асноўны і дадатковы час - 2:2).

Брэсцкае "Дынама", якое ўступіла Ізраільскаму "Макабі" (0:1) у трэцім кваліфікацыйным раўндзе Лігі чэмпіёнаў, цяпер згуляе ў плэй-оф Лігі Еўропы. Пасля першага круга кваліфікацыі з гэтага турніру выбылі мінскае "Дынама" і салігорскі "Шахцёр".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі