Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
05 кастрычніка 2018, 10:21

Футбалісты БАТЭ прайгралі грэчаскаму ПАОКу 1:4 у матчы Лігі Еўропы

5 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Футбалісты барысаўскага БАТЭ прайгралі грэчаскаму ПАОКу з лікам 1:4 у дамашнім матчы 2-га тура групы L Лігі Еўропы, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Першую палавіну сустрэчы на полі "Барысаў-Арэны" гаспадары правялі вельмі няўдала, прапусціўшы 3 мячы на працягу 17 стартавых хвілін. На 6-й хвіліне перадачу замкнуў Аляксандар Прыёвіч, а затым Леа Жаба двойчы запар паразіў вароты Дзяніса Шчарбіцкага, аформіўшы галявы дубль - 3:0 на карысць гасцей. Пасля перапынку барысаўчане адразу кінуліся наперад і стварылі некалькі небяспечных сітуацый каля варот гасцей. У канцы гадзіны гульнявога часу, Максім Скавыш, які выйшаў на замену, адыграў адзін мяч. Падапечныя Аляксея Багі прадоўжылі атакаваць, але на 74-й хвіліне празявалі контрвыпад, і капітан ПАОКа Дзімітрыёс Пелкас зрабіў лік 4:1. Да фінальнага свістка гэты вынік не змяніўся.

У іншым паядынку 2-га тура групы L лонданскі "Чэлсі" прымаў на сваім полі венгерскі "Відзі" з Секешфехервара і перамог 1:0.

У першым туры 20 верасня футбалісты БАТЭ адолелі ў Будапешце "Відзі" - 2:0, а "Чэлсі" ў Салоніках адолеў ПАОК з мінімальнай перавагай 1:0.

Турнірнае становішча пасля двух тураў: "Чэлсі" - 6 ачкоў, ПАОК - 3, БАТЭ-3, "Відзі" - 0.

У трэці гульнявы дзень 8 лістапада футбалісты БАТЭ прымуць у "Барысаў-Арэне" галоўнага фаварыта групы L "Чэлсі", а ў Салоніках ПАОК згуляе з "Відзі".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі