Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Футбалісты БАТЭ перамаглі "Пяст" і выйшлі ў другі круг кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў

Спорт 18.07.2019 | 09:30
Фота ФК "Пяст"
Фота ФК "Пяст"

18 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Футбалісты барысаўскага БАТЭ выйшлі ў другі кваліфікацыйны раўнд Лігі чэмпіёнаў, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У паядынку ў адказ 1-га круга кваліфікацыі чэмпіёны Беларусі атрымалі валявую вікторыю над польскім "Пястам" з лікам 2:1.

У першай палавіне выязной гульні падапечныя Аляксея Багі хвілін 15 цалкам валодалі ініцыятывай. Аднак атакам барысаўчан не хапала вострага завяршэння, а тыя нешматлікія моманты, якія былі ў Ясэ Туамінена і яго партнёраў, небяспекі для варот "Пяста" не ўяўлялі. Паступова гаспадары завалодалі перавагай, і на 21-й хвіліне пасля верхавой перадачы з левага фланга атакі Якуб Чэрвіньскі забіў у вароты Антона Чычкана. Прапусціўшы мяч, барысаўчане спрабавалі наладзіць атакуючую гульню, але да перапынку ў іх нічога не атрымалася.

У другой палавіне сустрэчы доўгі час ішла барацьба амаль без пагроз варотам. Калі да фінішу другога тайма заставалася 15 хвілін, чэмпіёны Беларусі рэзка прыбавілі ў руху і на 82-й хвіліне зарабілі пенальці, якое рэалізаваў Эрвейн Мукам, які выйшаў на замену. А яшчэ праз 5 хвілін капітан БАТЭ Ігар Стасевіч добра выканаў штрафны ўдар, а Захар Волкаў замкнуў верхавую падачу - 2:1. Пасля матчу задаволены перамогай Аляксей Бага сказаў, што ў такіх процістаяннях самае галоўнае - вынік, а ён дасягнуты. Першая сустрэча на полі "Барысаў-Арэны" завяршылася ўнічыю - 1:1.

У другім раўндзе кваліфікацыі галоўнага кантынентальнага турніру БАТЭ сустрэнецца з нарвежскім "Русенбаргам". Чэмпіён Нарвегіі двойчы перамог паўночнаірландскі "Лінфілд" - 2:0 (у гасцях) і 4:0 (дома). Першы матч БАТЭ і "Русенбарга" адбудзецца ў Барысаве 24 ліпеня, паўторны - 31 ліпеня ў Тронхейме.

Футбалісты "Пяста" пераходзяць у другі па рангу турнір Лігу Еўропы і ў 2-м кваліфікацыйным крузе будуць сапернічаць з ірландскім "Дандалкам". Першы паядынак пройдзе 25 ліпеня, у адказ - 1 жніўня.

Сёння вечарам 3 беларускія клубы правядуць сустрэчы ў адказ 1-га раўнда кваліфікацыі Лігі Еўропы: "Дынама" (Мінск) - "Ліепая" (Латвія), "Віцебск" - "Куапіа "(Фінляндыя), "Хіберніянс" (Мальта) - "Шахцёр" (Салігорск).-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Спорт
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Прафілактыка ўкусаў змей У Беларусі жывуць тры віды змей: вуж, мядзянка, гадзюка звычайная (адзіная ядавітая).