Фота з архіва
28 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На футбольным чэмпіянаце Беларусі сярод каманд вышэйшай лігі сёння адкрыецца праграма заключнага тура, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
У першым паядынку 30-га тура футбалісты БАТЭ прымуць на полі "Барысаў-Арэны" гасцей са "Смаргоні" (пачатак гульні ў 18.15). У выпадку перамогі ў сваёй апошняй сустрэчы цяперашняга сезона барысаўчане змогуць падняцца на некалькі радкоў у турнірнай табліцы. Для футбалістаў "Смаргоні" сённяшні матч не апошні - 2 снежня ім трэба будзе згуляць у сябе дома з чэмпіёнам краіны мінскім "Дынама" ў перанесенай гульні 16-га тура.
Расклад астатніх матчаў 30-га тура:
30 лістапада: "Слуцк" - "Нафтан" (Наваполацк), "Арсенал" (Дзяржынск) - "Гомель";
1 снежня: "Нёман" (Гродна) - "Мінск", "Славія" (Мазыр) - "Тарпеда-БелАЗ" (Жодзіна), "Шахцёр" (Салігорск) - "Днепр" (Магілёў), "Іслач" (Мінскі раён) - "Віцебск";
7 снежня: "Дынама" (Брэст) - "Дынама" (Мінск).
Чэмпіёнамі Беларусі другі раз запар датэрмінова сталі футбалісты мінскага "Дынама", якія набралі 67 ачкоў, сярэбраныя медалі другі год заваяваў "Нёман" (62 балы), бронза таксама другі сезон запар у "Тарпеда-БелАЗа" (59 ачкоў). Вышэйшую лігу пакідаюць "Днепр" і "Шахцёр", на змену якім прыйдуць футбалісты "Маладзечна" і віцебскага "Макслайна". Наваполацкі "Нафтан", які заняў 14-е месца, 4 і 7 снежня сустрэнецца з трэцяй камандай першай лігі "Нівой" за права выступаць у элітным дывізіёне ў наступным сезоне.-0-