5 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Футбалісты барысаўскага БАТЭ 15-ы раз сталі чэмпіёнамі Беларусі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
У дамашнім матчы 27-га тура падапечныя Аляксея Багі перамаглі гродзенскі "Нёман" з мінімальнай перавагай 1:0 і за 3 туры да фінішу турніру сталі недасягальныя для праследавацеляў.
У іншых нядзельных сустрэчах мінскае "Тарпеда" ў гасцях было мацнейшае за "Слуцк" - 3:1. Жодзінскае "Тарпеда-БелАЗ" разграміла ў Магілёве мясцовы "Днепр" з лікам 3:0, салігорскі "Шахцёр" не змог перамагчы на выездзе сталічны "Прамень" - 1:1.
Рэзультаты іншых сустрэч 27-га тура: "Мінск" - "Гарадзея" - 0:4, "Віцебск" - "Дынама" (Мінск) - 0:1, "Дынама" (Брэст) - "Іслач" (Мінскі раён) - 3:1.
У апошнім матчы гэтага тура "Смалявічы" прымуць гасцей з "Гомеля".
Становішча ў лідзіруючай групе: БАТЭ - 69 ачкоў, "Шахцёр" - 55, "Дынама" (Мінск) - 54, "Віцебск" - 53, "Тарпеда-БелАЗ" - 50, "Дынама" (Брэст) - 48. Замыкае турнірную табліцу "Днепр", у якога 16 ачкоў, па 21 балу набралі "Смалявічы" і сталічнае "Тарпеда", 22 ачкі мае "Прамень".
Спіс лепшых бамбардзіраў узначальвае Павел Савіцкі ("Дынама", Брэст), які забіў 15 мячоў.-0-