Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
08 лістапада 2018, 12:47

Футбалісты барысаўскага БАТЭ прымуць лонданскі "Чэлсі" ў 4-м туры Лігі Еўропы

8 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Футбалісты барысаўскага БАТЭ сёння правядуць стартавы паядынак другога круга групавога этапу Лігі Еўропы. У 20.55 на полі "Барысаў-Арэны" чэмпіёны Беларусі прымуць лонданскі "Чэлсі", паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Два тыдні таму ў англійскай сталіцы барысаўчане прайгралі свайму знакамітаму апаненту з рэзультатам 1:3, але паказалі нядрэнны футбол, асабліва ў другой палавіне гульні. У сённяшнім паядынку падапечныя Аляксея Багі маюць намер даць сапраўдны бой "Чэлсі" і заваяваць ачкі, што дапаможа ў барацьбе за выхад у плэй-оф.

Матч сёння будзе судзіць брыгада арбітраў з Чарнагорыі на чале з Ніколам Дабанавічам. Гульня будзе трансліравацца ў прамым эфіры тэлеканала "Беларусь 5". Па традыцыі пасля заканчэння сустрэчы арганізуецца бясплатная дадатковая электрычка, якая даставіць балельшчыкаў у Мінск.

Акрамя сустрэчы ў Барысаве, сёння ў групе L адбудзецца яшчэ адзін паядынак: у Будапешце венгерскі "Відзі" з Секешфехервара прыме грэчаскі ПАОК. У першым крузе турніру гэтыя сапернікі сустракаліся ў Салоніках, і тады венгерская дружына перамагла грэкаў з лікам 2:0.

Турнірнае становішча пасля трох тураў: "Чэлсі" - 9 ачкоў, БАТЭ - 3, ПАОК - 3, "Відзі" - 3. У 1/16 фіналу выйдуць дзве лепшыя каманды.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі