Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
11 сакавіка 2020, 16:05

Футбалісты "Аталанты" і "Лейпцыга" выйшлі ў чвэрцьфінал Лігі чэмпіёнаў

11 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Італьянская "Аталанта" і нямецкі "Лейпцыг" сталі першымі ўдзельнікамі чвэрцьфінальнай стадыі футбольнай Лігі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Футбалісты "Аталанты" пасля вялікай дамашняй вікторыі над іспанскай "Валенсіяй" (4:1) і ў гасцях дабіліся перамогіі 4:3. Галявы покер у пераможцаў аформіў славенскі легіянер Ёсіп Ілічыч.

Дубль аўстрыйца Марсэля Забітцэра і гол шведа Эміля Форсберга прынеслі перамогу "Лейпцыгу" ў дамашнім паядынку з англійскім "Тотэнхэмам" - 3:0. У Лондане прадстаўнікі нямецкай бундэслігі таксама былі мацнейшыя - 1:0.

Яшчэ дзве сустрэчы ў адказ 1/8 фіналу пройдуць сёння: "Ліверпуль" (Англія) - "Атлетыка" (Мадрыд, Іспанія; вынік першага матчу - 0:1), "Пары Сен-Жэрмен" (Францыя) - "Барусія" (Дортмунд, Германія; вынік першага матчу - 1:2).

Астатнія паядынкі за выхад у чвэрцьфінал адбудуцца на наступным тыдні:

17 сакавіка

"Манчэстэр Сіці" (Англія) - "Рэал" (Мадрыд, Іспанія; першы матч - 2:1), "Ювентус" (Турын, Італія) - "Ліён" (Францыя; першы матч - 0:1);

18 сакавіка

"Барселона" (Іспанія) - "Напалі" (Італія; першы матч - 1:1), "Баварыя" (Мюнхен, Германія) - "Чэлсі" (Лондан, Англія; першы матч - 3:0).

Першыя чвэрцьфіналы Лігі чэмпіёнаў правядуць 7 і 8 красавіка, у адказ - 14 і 15 красавіка. Паўфінальныя сустрэчы адбудуцца 28-29 красавіка і 5-6 мая, вырашальны паядынак галоўнага кантынентальнага турніру Старога Свету пройдзе 30 мая ў Стамбуле.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі