Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
01 чэрвеня 2020, 14:36

Футбалісткі "Нёмана" і "Дынама-БДУФК" ідуць без страт у жаночым чэмпіянаце Беларусі

1 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Футбалісткі гродзенскага "Нёмана" і мінскага "Дынама-БДУФК" ідуць без страт пасля пяці тураў жаночага чэмпіянату Беларусі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Пятыя перамогі запар лідары першынства атрымалі на сваіх палях. Гродзенская дружына разграміла выхаванак Брэсцкага абласнога цэнтра алімпійскага рэзерву (БАЦАР) з лікам 8:0, а дынамаўская каманда ўпэўнена перамагла сталічную "Зорку-БДУ" - 3:0.

Рэзультаты астатніх сустрэч: юніёрская зборная Беларусі (U-19) - "Днепр" (Магілёў) - 0:1, "Бабруйчанка" (Бабруйск) - "Мінск" - 0:3.

Турнірнае становішча пасля 5 тураў: "Дынама-БДУФК" і "Нёман" - па 15 ачкоў, "Мінск" - 12, "Зорка-БДУ" - 6, "Бабруйчанка" і "Днепр" - па 4, Беларусь (U-19) - 3, БАЦАР - 0 (5).

Сустрэчы 6-га тура пройдуць 12-14 чэрвеня.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі