ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Субота, 28 лістапада 2020
Мінск Суцэльная воблачнасць 0°C
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
19 лістапада 2020, 19:24

Футбалісткі "Мінска" прабіліся ў 1/16 фіналу Лігі чэмпіёнаў

Фота ФК "Мінск"
Фота ФК "Мінск"

19 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Футбалісткі "Мінска" сталі ўдзельніцамі 1/16 фіналу розыгрышу жаночай Лігі чэмпіёнаў, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Сёння ў матчы другога кваліфікацыйнага раўнда падапечныя Аляксандра Лухвіча перамаглі ў Албаніі мясцовы клуб "Улазнія" з рэзультатам 2:0. У першым тайме лік адкрыла Ганна Сас, а пасля перапынку Настасся Харланава замацавала поспех беларускай дружыны.

У першым адборачным раўндзе мінчанкі разграмілі на сваёй арэне латвійскі клуб РФШ з Рыгі з рэзультатам 3:0. Галы забілі Ксенія Кубічная, Любоў Шматко і Генрыета Акаба.

Пасля матчаў кваліфікацыі чэмпіёнскай Лігі ў 1/16 фіналу таксама прабіліся славенскі клуб "Памур'е", сербскі "Спартак" (Субаціца), шатландскі "Глазга Сіці", польскі "Гурнік" (Ленчна), партугальская "Бенфіка" (Лісабон), нарвежская "Валерэнга" (Осла), грузінская "Гурыя" (Ланчхуці) і ўкраінскі "Жылбуд-2" (Харкаў). Яшчэ адзін удзельнік 1/16 фіналу стане вядомы пасля матчу аўстрыйскага "Санкт-Пёльтэна" і расійскага ЦСКА (Масква).

Да дзесяці пераможцаў другога кваліфікацыйнага этапу далучацца 22 клубы, якія атрымалі прамыя пуцёўкі ў 1/16 фіналу. Жараб'ёўка пар адбудзецца 24 лістапада ў штаб-кватэры УЕФА ў швейцарскім Ньёне.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі