Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
18 кастрычніка 2019, 09:44

Футбалісткі "Мінска" на выездзе прайгралі "Барселоне" з лікам 0:5 у першым матчы 1/8 фіналу ЛЧ

18 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Шматразовым чэмпіёнкам Беларусі не ўдалося спыніць серыю паражэнняў у матчах супраць "Барселоны". На гэты раз у першым матчы 1/8 фіналу Лігі чэмпіёнаў каталонскі клуб узяў верх над "Мінскам" з лікам 5:0, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Матч, праведзены на стадыёне імя Ёхана Кройфа, прайшоў з перавагай гаспадынь поля, якія ўжо на 6-й хвіліне павялі ў ліку. Затым футбалісткі "Барселоны" забілі яшчэ чатыры мячы. Лік мог быць яшчэ больш разгромным, аднак футбалістка каталонскай каманды на 35-й хвіліне не рэалізавала пенальці - мяч адбіла галкіпер "Мінска" Наталля Васкабовіч.

Беларускі занадта пачціва паставіліся да канкурэнтак, не нанёсшы ў час сустрэчы ні аднаго ўдару па варотах "Барселоны". "Сіне-гранатавыя" ў сваю чаргу атакавалі абарону і варатара "Мінска" да самага канца матчу.

Матч у адказ адбудзецца ў Мінску 30 кастрычніка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі