Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
06 жніўня 2020, 10:40

Футбалісткі "Мінска" і "Дынама-БДУФК" выйшлі ў фінал Кубка Беларусі

6 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Футбалісткі сталічнага "Дынама-БДУФК" і "Мінска" сталі фіналісткамі розыгрышу Кубка Беларусі сярод жаночых каманд, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

5 жніўня ў паўфінальным матчы ў адказ дынамаўская каманда разграміла на сваім полі спартсменак "Бабруйчанкі" з лікам 7:2. У першай сустрэчы ў Бабруйску лідары нацыянальнага першынства таксама былі мацнейшымі - 5:1.

У другім паядынку 5 жніўня дзеючыя чэмпіёнкі і ўладальніцы Кубка краіны футбалісткі "Мінска" гулялі ў гасцях у гродзенскага "Нёмана" і выйгралі з рэзультатам 1:0. На сваім полі сталічная каманда таксама перамагла з мінімальнай перавагай 1:0.

Футбалісткі "Бабруйчанкі" дзесяць разоў станавіліся ўладальніцамі Кубка Беларусі, у ФК "Мінск" восем трафеяў, магілёўская "Надзея" чатыры разы перамагала ў кубкавым турніры, па тры разы Кубак выйгравалі спартсменкі "Зоркі-БДУ" і віцебскага "Універсітэта".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі