Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
22 кастрычніка 2019, 10:25

Футбалісткі "Мінска" датэрмінова сталі чэмпіёнкамі Беларусі

22 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Футбалісткі "Мінска" датэрмінова гарантавалі сабе званне чэмпіёнак краіны, разграміўшы саперніц з магілёўскай "Надзеі - СДЮШАР нумар 7" з лікам 8:0, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу АБФФ.

Свой бамбардзірскі лік у матчы з саперніцамі з Магілёва выправілі: Настасся Папова, Юлія Дубень, Валерыя Белая, Паліна Шаціленя. Галявыя дублі на рахунку Вікторыі Ціхан і Настассі Шупа.

За два туры да канца турніру падапечныя Уладзіміра Рэвы сталі недасягальныя для саперніц са сталічнай "Зоркi-БДУ" і гродзенскага "Нёмана", набраўшы 54 ачкі з 54 магчымых. За 18 тураў чэмпіянату каманда ЖФК "Мінск" прапусціла ўсяго тры мячы, забіўшы ў вароты канкурэнтак 139 галоў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі