Фота з архіва
2 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У мінскім Доме футбола адбылася жараб'ёўка паўфінальных пар розыгрышу Кубка Беларусі сярод жаночых каманд, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Дзеючыя ўладальніцы Кубка краіны футбалісткі сталічнага "Дынама-БДУФК" згуляюць з "Віцебскам". Фіналісткі мінулага кубкавага турніру спартсменкі ФК "Мінск"сустрэнуцца са сталічным клубам "Зорка-БДУ".
Паўфінальныя сустрэчы пройдуць 31 ліпеня, а вырашальны паядынак 33-га па ліку жаночага кубкавага розыгрышу адбудзецца 17 жніўня ў Гродне. У апошніх чатырох фіналах "Дынама-БДУФК" нязменна перамагала "Мінск". Год таму падапечныя Юрыя Малеева выйгралі ў каманды Андрэя Пышніка ў дадатковы час з лікам 3:2. Часцей за іншых кубкам валодалі футбалісткі "Бабруйчанкі", у якіх 10 трафеяў, у актыве "Мінска" - 8 пераможных фіналаў.-0-