Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
16 сакавіка 2021, 10:42

Футбалісткі "Дынама-БДУФК" выйгралі Суперкубак Беларусі

16 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Футбалісткі мінскага "Дынама-БДУФК" упершыню сталі ўладальніцамі Суперкубка Беларусі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

15 сакавіка ў стартавым паядынку жаночага футбольнага сезона дынамаўская дружына, якая ў мінулым сезоне заваявала першы чэмпіёнскі тытул, разграміла ўладальніка сярэбранай узнагароды нацыянальнага першынства "Мінск" з лікам 4:0. Галявы дубль аформіла Дар'я Сцяжко, яшчэ па адным мячы забілі Настасся Ліннік і Эстэр Рамалепе. Раней футбалісткі "Мінска" шэсць разоў станавіліся ўладальніцамі Суперкубка.

Матчы стартавага тура новага жаночага чэмпіянату Беларусі па футболе пройдуць 20 і 21 сакавіка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі