Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
29 чэрвеня 2020, 12:14

Футбалісткі "Дынама-БДУФК" ідуць без страт пасля васьмі тураў у жаночым чэмпіянаце Беларусі

29 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На чэмпіянаце Беларусі па футболе сярод жаночых каманд стартаваў другі круг, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Лідары першынства футбалісткі мінскага "Дынама-БДУФК" у дамашнім матчы восьмага тура атрымалі сваю восьмую вікторыю, разграміўшы юніёрскую зборную Беларусі (U-19) з лікам 8:0. Галоўны канкурэнт дынамаўскай дружыны дзеючы чэмпіён краіны "Мінск" у Магілёве не пакінуў шанцаў мясцовай камандзе "Днепр" - 9:0. Пяць мячоў у гэтай сустрэчы забіла Таміла Хіміч, хет-трык аформіла нігерыйская нападаючая мінчанак Эмуедж Агбаябгевха, якая ўзначальвае спіс лепшых бамбардзіраў, забіўшы ўжо 16 мячоў. У Гродне футбалісткі "Нёмана" перайгралі гасцей з "Бабруйчанкі" з рэзультатам 3:1.

Сёння ў апошнім матчы гэтага тура спартсменкі "Зоркi-БДУ" згуляюць у Мінску з выхаванкамі Брэсцкага абласнога цэнтра алімпійскага рэзерву (БАЦАР). Брастаўчанкі пакуль не маюць ніводнага заліковага бала, пацярпеўшы сем паражэнняў у сямі праведзеных гульнях пры розніцы мячоў 0-34.

Турнірнае становішча: "Дынама-БДУФК" - 24 ачкі (8 матчаў), "Мінск" - 21 (8), "Нёман" - 18 (8), "Зорка-БДУ" - 12 (7), "Днепр" - 7 (8), Беларусь (U-19) - 6 (8), "Бабруйчанка" - 4 (8), БАЦАР - 0 (7).-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі