Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
06 ліпеня 2020, 19:27

Футбалісткі "Дынама-БДУФК" атрымалі дзявятую перамогу ў матчах чэмпіянату Беларусі

6 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Футбалісткі мінскага "Дынама-БДУФК" атрымалі дзявятую перамогу запар у матчах чэмпіянату Беларусі сярод жаночых каманд, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У дамашняй сустрэчы дзявятага тура лідары першынства ўпэўнена перамаглі магілёўскі "Днепр" з "сухім" лікам 3:0. Дзеючыя чэмпіёнкі краіны футбалісткі "Мінска" таксама на сваім полі не пакінулі ніякага шанцу на поспех аўтсайдарам першынства з Брэсцкага абласнога цэнтра алімпійскага рэзерву (БАЦАР) - 8:0. Брастаўчанкі пакуль не забілі ніводнага гола і не здабылі ніводнага ачка, пацярпеўшы дзевяць паражэнняў у дзевяці праведзеных матчах. У Гродне футбалісткі сталічнай "Зоркi-БДУ" перамаглі спартсменак "Нёмана" з лікам 2:1, а "Бабруйчанка" на сваім полі ўзяла верх над юніёрскай зборнай Беларусі (U-19) з рэзультатам 3:2.

Турнірнае становішча пасля дзевяці тураў: "Дынама-БДУФК" - 27 ачкоў (розніца мячоў - 52-1), "Мінск" - 24 (54-3), "Зорка-БДУ" - 18 (21-11), "Нёман" - 18 (22-14), "Бабруйчанка" - 7 (12-30), "Днепр" - 7 (3-33), Беларусь (U-19) - 6 (10-33), БАЦАР - 0 (0-49).

Спіс лепшых бамбардзіраў узначальвае нігерыйская нападаючая "Мінска" Эмуэдж Агбайабгеўха, якая забіла 16 мячоў.

Сустрэчы дзясятага тура адбудуцца 12-13 ліпеня.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі