Фота з архіва
16 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Футбалісткі зборнай Беларусі сустрэчай з камандай Кіпра завершаць групавы этап адборачнага турніру жаночага чэмпіянату Еўропы 2025 года, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Заключны матч у групе С1 каманда Юрыя Малеева правядзе сёння на полі стадыёна імя Міхаіла Месхі ў Тбілісі. На мінулым тыдні беларускі там жа абыгралі зборную Грузіі (2:0) і забяспечылі сабе першае месца ў гэтым квартэце, а таксама павышэнне ў лігу В і ўдзел у стыкавых матчах за выхад на Еўра-2025. Да гэтага беларускія футбалісткі перамаглі кіпрыётак з лікам 3:0, з такім жа рэзультатам выйгралі ў грузінак, а таксама атрымалі дзве тэхнічныя перамогі ў неправедзеных сустрэчах з літоўкамі. У іншым сённяшнім матчы зборная Літвы прыме ў Друскінінкаі каманду Грузіі. Становішча пяці гульнявых дзён: Беларусь - 15 ачкоў, Грузія - 7, Літва - 7, Кіпр - 0.
Па выніках спаборніцтваў у групах лепшыя 8 зборных лігі С правядуць стыкавыя паядынкі з камандамі лігі, якія зоймуць 3-4-я месцы ў групах лігі А. Пераможцы гэтых сустрэч выйдуць у другі раўнд адбору на чэмпіянат Еўропы. Фінальная стадыя 14-га па ліку жаночага кантынентальнага першынства пройдзе 2-27 ліпеня 2025 года на футбольных арэнах Швейцарыі.-0-