Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
08 лютага 2024, 12:24

Фрыстайлісты Мітрафанаў і Дзяруга сталі чэмпіёнамі Беларусі па лыжнай акрабатыцы

Фота Мінспорту
Фота Мінспорту
8 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Яраслаўлі адбыўся адкрыты чэмпіянат Беларусі па лыжнай акрабатыцы, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства спорту і турызму.

Правядзенне ўнутранага старту ў Расіі звязана з тым, што паверхня схілу для фрыстайла ў родных "Раўбічах" яшчэ недастаткова стабілізавалася пасля нядаўняй маштабнай рэканструкцыі. У выніку чэмпіёнам Беларусі на выездзе сярод мужчын стаў Макар Мітрафанаў, серабро ва Уладзіслава Вазнюка, тройку лепшых замкнуў Сцяпан Зелянко. У жаночым старце перамогу атрымала Ганна Дзяруга, следам за ёй размясцілася Ганна Гуськова. Уладальніцай бронзы стала Любоў Піліпенка.

Далей нашу нацыянальную каманду чакае вылет у Краснаярск, дзе з 13 па 15 лютага пройдуць спаборніцтвы фрыстайлістаў у рамках Усерасійскай спартакіяды мацнейшых спартсменаў. За прызы мужчынскага турніру пазмагаюцца Макар Мітрафанаў, Сцяпан Зелянко і Ігар Драбянкоў, у жаночым заліку выступяць Ганна Дзяруга, Ганна Гуськова, Любоў Піліпенка і Настасся Андрыянава. Таксама нашы атлеты прымуць удзел у змешаных камандных спаборніцтвах.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі