Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
13 студзеня 2022, 09:26

Фрыстайлістка Ганна Гуськова выйграла бронзавы медаль перадалімпійскага этапу Кубка свету ў ЗША

13 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская фрыстайлістка Ганна Гуськова выйграла бронзавы медаль перадалімпійскага этапу Кубка свету ў ЗША. Аб гэтым паведамілі ў эфіры тэлеканала "Беларусь 1".

У суперфінале Ганна Гуськова зрабіла стаўку на беспамылковае выкананне больш простага, чым большасць саперніц скачка, і не прагадала. Бронза стала другой для Ганны ў сезоне. Яшчэ адна наша фрыстайлістка Ганна Дзяруга заняла 6-е месца. У мужчын лепшы рэзультат у Дзмітрыя Мазуркевіча - 12-я пазіцыя.

Нагадаем, пасля амерыканскага этапу вызначацца ўладальнікі алімпійскіх ліцэнзій у Пекін.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі