Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
17 кастрычніка 2018, 12:29

Французы абыгралі футбалістаў Германіі, Гібралтар атрымаў другую перамогу ў Лізе нацый

17 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Чэмпіёны свету футбалісты зборнай Францыі атрымалі другую вікторыю ў Лізе нацый, абыграўшы на сваім полі каманду Германіі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

На перапынак каманда Дідзье Дэшама пайшла, калі прайгравала 0:1 пасля пенальці, рэалізаванага Тоні Кроасам на 14-й мінуце. У другой палове сустрэчы французы пачалі гуляць больш востра і іх лідар Антуан Грызман двойчы паразіў вароты Мануэля Ноера. На 62-й мінуце ён аднавіў раўнавагу, а за 10 мінут да фінальнага свістка забіў пераможны гол з пенальці - 2:1. Дзякуючы гэтаму поспеху французы замацаваліся на першай пазіцыі ў групе 1 лігі А: Францыя - 7 ачкоў (3 матчы), Нідэрланды - 3 (2), Германія - 1 (3). Галандцы ў таварыскім матчы згулялі ўнічыю з бельгійцамі - 1:1.

Футбалісты Украіны выйгралі трэці матч запар, узяўшы верх на сваім полі над чэхамі - 2:1. Падапечныя Андрэя Шаўчэнкі забяспечылі сабе першае месца ў групе 1 лігі В: Украіна - 9 (3), Чэхія - 3 (3), Славакія - 0 (2).

У лізе D другую вікторыю запар атрымала зборная Гібралтара, якая пасля сенсацыйнага выйгрышу ў гасцях ў каманды Арменіі (1:0) абыграла на сваім полі Ліхтэнштэйн з лікам 2:1. Армянскія футбалісты разграмілі ў сябе дома македонцаў - 4:0. Становішча каманд у групе 4 пасля 4 тураў: Македонія - 9, Арменія - 6, Гібралтар - 6, Ліхтэнштэйн - 3.

Пераможнае шэсце прадоўжыла і каманда Грузіі, якая разграміла ў гасцях футбалістаў Латвіі - 3:0. Становішча каманд у групе 1 пасля 4 гульнявых дзён: Грузія - 12, Казахстан - 5, Латвія - 2, Андора - 2.

У Джыдзе (Саудаўская Аравія) у таварыскім паядынку паўднёваамерыканскіх грандаў бразільцы вырвалі перамогу ў аргенцінцаў на 3-й кампенсаванай мінуце другога тайма - 1:0.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі