Фота Unsplash
11 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Гандбалісткі зборнай Францыі апошнімі прабіліся ў паўфінал жаночага чэмпіянату свету, які завяршаецца ў Нідэрландах, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
У заключным паядынку чвэрцьфінальнай стадыі дзеючыя чэмпіёнкі свету ўпэўнена перайгралі бронзавага прызёра мінулага сусветнага першынства каманду Даніі з лікам 31:26. У паўфінале зборная Францыі будзе сапернічаць з нямецкімі гандбалісткамі, якія абыгралі ў 1/4 фіналу бразільянак - 30:23. У другім матчы за выхад у фінал гаспадыні вырашальнага этапу гандбалісткі Нідэрландаў, якія выйгралі ў венгерак (28:23), сустрэнуцца з камандай Нарвегіі, якая разграміла чарнагорак (32:23). Зборныя Нідэрландаў, Германіі і Нарвегіі атрымалі вікторыі ва ўсіх сямі матчах цяперашняга ЧС, у францужанак адно паражэнне.
Паўфінальныя матчы пройдуць заўтра ў Ротэрдаме, які 14 снежня прыме паядынкі за золата і бронзу 27-га планетарнага форуму. Два гады таму ў Даніі чэмпіёнкамі свету сталі гандбалісткі Францыі, якія перамаглі ў фінале каманду Нарвегіі з лікам 31:28, у матчы за бронзавыя ўзнагароды датчанкі адолелі шведак - 28:27.-0-