Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
17 лютага 2020, 21:26

ФОТАФАКТ: Мінскае "Дынама" ў дамашнім матчы чэмпіянату КХЛ уступіла ЦСКА

17 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Хакеісты мінскага "Дынама" ў дамашнім матчы чэмпіянату КХЛ прайгралі маскоўскаму ЦСКА з лікам 1:4 (0:1, 0:2, 1:1), паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Хакеісты ЦСКА з пачатку матчу захапілі ініцыятыву і пачалі атакаваць галкіпера "Дынама". На 18-й хвіліне гульні адкрыць лік удалося форварду гасцей Кірылу Капрызаву.

У другой дваццаціхвілінцы матчу ігракі ЦСКА прадоўжылі прэсінгаваць абарону мінчан. На 29-й хвіліне процістаяння нападаючы масквічоў Марыа Кемпе зрабіў дакладны кідок, павялічыўшы перавагу сваёй каманды. Незадоўга да другога перапынку яго падтрымаў Кірыл Капрызаў, аформіўшы дубль.

У пачатку трэцяга перыяду ігрок мінчан Аляксандр Когалеў падтрымаў контратаку і зменшыў адставанне да дзвюх шайбаў. На 50-й хвіліне проціборства форвард апанентаў Максім Мамін вярнуў ранейшую перавагу ЦСКА. Лічбы на табло да фінальнай сірэны не змяніліся.

Наступны матч падапечныя Крэйга Вудкрафта 21 лютага правядуць у Маскве з візітам у адказ супраць ЦСКА.-0-

Фота Сяргея Шэлега

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі