Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
25 верасня 2020, 15:20

ФОТАФАКТ: Чэмпіянат Беларусі па летнім біятлоне стартаваў у Раўбічах

25 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Раўбічах сёння стартаваў чэмпіянат Беларусі па летнім біятлоне. У першы спаборніцкі дзень прайшлі спрынтарскія гонкі сярод мужчын і жанчын.

У мужчын перамогу ў 10-кіламетровай гонцы з двума агнявымі рубяжамі атрымаў Дзмітрый Лазоўскі. Другое месца ў Антона Смольскага, замкнуў прызавы п'едэстал Сяргей Бачарнікаў. Сярод жанчын лепшай была Дзінара Алімбекава. Дыстанцыю 7,5 км яна прайшла за 23 хвіліны 24 секунды. Алена Кручынкіна, якая заняла другое месца, прайграла пераможцы 35 секунд. Трэцяе месца ў Ганны Сола.-0-

Чэмпіянат Беларусі па летнім біятлоне. Раўбічы

Спрынт. Мужчыны. Вынікі:

1. Дзмітрый Лазоўскі (1+1) 25:48.5

2. Антон Смольскі (1+1) + 2.3

3. Сяргей Бачарнікаў (1+1) + 5.8

Спрынт. Жанчыны. Вынікі:

1. Дзінара Алімбекава (0+2) 23:24.1

2. Алена Кручынкіна (0+1) + 35.3

3. Ганна Сола (1+1) + 41.4

Фота Дзяніса Касцючэнкі

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі