ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Серада, 20 студзеня 2021
Мінск Пераменная воблачнасць -11°C
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
09 снежня 2020, 17:16

ФОТАФАКТ: Баскетбалісткі БДПУ выйгралі студэнцкую лігу па баскетболе

9 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. 8-9 снежня чатыры каманды, якія прадстаўляюць вышэйшыя навучальныя ўстановы Беларусі, разыгралі ўзнагароды галоўнага баскетбольнага турніру краіны сярод студэнтак. У фінале баскетбалісткі Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка атрымалі перамогу над саперніцамі з Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы з лікам 71:70.

Арганізатары спаборніцтваў - Міністэрства адукацыі, Міністэрства спорту і турызму, Беларуская федэрацыя баскетбола, Беларуская асацыяцыя студэнцкага спорту і Рэспубліканскі цэнтр фізічнага выхавання і спорту навучэнцаў і студэнтаў.-0-

Фота Андрэя Пакумейкі

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі