Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
12 ліпеня 2021, 09:19

ФОТАФАКТ: Адкрыты чэмпіянат Беларусі па трыятлоне на сярэдняй дыстанцыі адбыўся ў Заслаўі

12 ліпеня, Заслаўе /Кар. БЕЛТА/. У Заслаўі 11 ліпеня прайшоў адкрыты чэмпіянат Беларусі па трыятлоне на сярэдняй дыстанцыі.

У 2020 годзе такія спаборніцтвы не праводзіліся з-за пандэміі, а цяпер на старт палавіны "жалезнай дыстанцыі" выйшлі амаль 170 чалавек. Гэты чэмпіянат стаў адборачным на міжнародныя спаборніцтвы.

Бегчы, ехаць на веласіпедзе і плыць у Заслаўі пачалі раніцай: праграму насычанага дня адкрылі рэспубліканскія спаборніцтвы на спрынтарскай і суперпрынтарскай дыстанцыях сярод дзяцей, юнакоў і юніёраў. Сам чэмпіянат пачаўся ў 14.00: на старт выйшлі як элітныя спартсмены, так і аматары розных узростаў - ад 18 да 70 гадоў.

У чэмпіянаце Беларусі на сярэдняй дыстанцыі спартсмены праплылі 1900 м, пераадолелі 90 км на веласіпедзе і прабеглі 21 км. У мужчын перамогу атрымаў Аляксандр Васілевіч, а сярод жанчын чэмпіёнкай краіны стала Ганна Максімава.

Усяго ў спаборніцтвах удзельнічалі больш за 300 спартсменаў.

Фота Дзяніса Касцючэнкі

Старшыня федэрацыі трыятлона Андрэй Селівончык
Аляксандр Васілевіч
Ганна Максімава
У час цырымоніі ўзнагароджання
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі