Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
18 мая 2020, 10:32

Форвард Насер Субхі прадоўжыў кантракт з ХК "Гомель"

18 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Форвард Насер Субхі прадоўжыў кантракт з ХК "Гомель", паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Федэрацыі хакея Беларусі.

Адзначаецца, што пагадненне разлічана на адзін сезон. У мінулым сезоне ў форме "рысей" Насер Субхі правёў 66 матчаў і набраў 23 ачкі.

Па выніках хакейнага года ФХБ аб'явіла Насера Субхі лепшым маладым іграком чэмпіянату Беларусі ў сезоне - 2019/2020. У прэс-службе дадалі, што нападаючы знаходзіцца ў сферы інтарэсаў мінскага "Дынама", у якім ён праходзіў прагляд у красавіку.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі