Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
13 чэрвеня 2019, 16:37

Форму зборнай Беларусі на II Еўрапейскіх гульнях прэзентавалі ў Мінску

13 чэрвеня, Мінск /Аляксандр Жыбуль - БЕЛТА/. Форму зборнай Беларусі на II Еўрапейскіх гульнях прэзентавалі сёння ў Нацыянальным алімпійскім камітэце Беларусі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Камплект спартыўнай экіпіроўкі агульнага прызначэння ўключае ў сябе 18 прадметаў адзення і абутку. Яго распрацоўкай займалася пінскае прадпрыемства.

Пры стварэнні калекцыі "Прастора" галоўнай тэмай дызайну стала выкананне з выкарыстаннем стылізацыі традыцыйных арнаментаў і сімвалаў Беларусі. Адным з іх з'яўляецца папараць-кветка. Гэты сімвал дазваляе найбольш поўна падкрэсліць прыналежнасць да нацыянальнай культуры краіны і яе вытокаў. У аснову колеравага рашэння калекцыі пакладзена спалучэнне кантрасных колераў лагатыпа II Еўрапейскіх гульняў.

Таксама ў НАК Беларусі сёння прадставілі парадна-цывільную форму, якую распрацавала дызайнер Юлія Латушкіна. У аснове дызайну ляжыць ідэя выкарыстання трох колераў - белага, сіняга і шэрага. Галоўным элементам гэтай формы з'яўляецца стылізаваны арнаментальны васілёк, які ўпрыгожвае нацыянальныя ручнікі. Узор выкананы ў стылістыцы народнай творчасці.

Форма распрацавана з улікам кліматычных умоў нашай краіны, атлетычных асаблівасцей фігур спартсменаў і сучасных модных тэндэнцый.

II Еўрапейскія гульні пройдуць у Мінску з 21 па 30 чэрвеня. Больш як 4 тыс. атлетаў з 50 краін разыграюць 200 камплектаў узнагарод у 15 відах спорту.

Білеты на спартыўны форум можна набыць на сайце minsk2019.ticketpro.by, у сетцы партнёрскіх кас білетнага аператара на тэрыторыі Беларусі і ў больш як 300 пунктах продажу па ўсёй краіне ва ўсіх абласных гарадах і буйных раённых цэнтрах. Купіць білеты можна і па безнаяўным разліку. Для гэтага трэба аформіць заяўку на фірменным бланку, у якой будуць пазначаны рэквізіты, кантактны нумар тэлефона і e-mail для зваротнай сувязі, і адправіць яе па факсе 8-017-392-67-70 або на e-mail: minsk2019@ticketpro.by.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі