Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
14 студзеня 2019, 17:12

ФК "Мінск" узначаліў Андрэй Разін, які змяніў на гэтай пасадзе Аляксандра Лухвіча

14 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На пасадзе галоўнага трэнера футбольнага клуба "Мінск" Аляксандра Лухвіча змяніў Андрэй Разін, які сёння афіцыйна падпісаў кантракт са сталічным клубам. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе ФК "Мінск".

Аляксандр Лухвіч пакінуў пасаду пасля заканчэння тэрміну кантракта. Ён узначаліў каманду ў студзені 2018 года, а да гэтага, з 2015 па 2017 год, кіраваў дубліруючым складам "гараджан".

Андрэй Разін пачаў трэнерскую кар'еру ў 2014 годзе ў "Мінску-2", у 2015 годзе трэніраваў юнацкую каманду "Мінска" U-18, якая стала чэмпіёнам краіны і ўпершыню ў гісторыі айчыннага футбола атрымала права прадстаўляць Беларусь у юнацкай лізе УЕФА. У 2016-2018 гадах уваходзіў у трэнерскі штаб галоўнай каманды "Мінска". Яго працоўнае пагадненне са сталічным клубам разлічана на адзін год.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі